БЕЛ Ł РУС

Самалёт «Белавія» з-за непагадзі не змог сесці ў Адэсе і вярнуўся ў Мінск

12.10.2016 / 20:26

12 кастрычніка з-за непагадзі самалёт «Белавія» з пасажырамі на борце не змог здзейсніць пасадку ў Адэсе і вымушаны быў вярнуцца ў Мінск, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Міжнародны аэрапорт Адэсы не закрыты, кожная авіякампанія самастойна прымае рашэнні аб бяспецы пасадкі. З 14 гадзін адмененыя рэйсы ў Адэсу з Анталіі, Стамбула і Варшавы.

«Белавія» разлічвае здзейсніць у Адэсу спецыяльны рэйс увечары. Час вылету ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула