БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адна вобласьць выступіла ў абарону Міхалевіча

19.06.2008 / 17:18

Зьміцер Панкавец

18 чэрвеня заяву адносна выключэньня з Партыі БНФ намесьніка старшыні Алеся Міхалевіча прыняла Магілёўская абласная рада гэтай арганізацыі.

18 чэрвеня заяву адносна выключэньня з Партыі БНФ намесьніка старшыні Алеся Міхалевіча прыняла Магілёўская абласная рада гэтай арганізацыі.

У заяве адзначаецца:

«Мы ведаем Алеся Міхалевіча, як шчырага патрыёта Беларусі, які канкрэтнымі справамі даказаў сваю прыхільнасьць дэмакратычным і нацыянальным каштоўнасьцям, за якія змагаецца Партыя БНФ. Мы лічым, што сёньня Алесь Міхалевіч ёсьць адным з найбольш пасьпяховых і эфэктыўных партыйных кіраўнікоў, які шмат робіць дзеля прыцягненьня ў партыю новых сяброў і ўмацаваньня суполак у рэгіёнах. Мы не прызнаем рашэньня аб выключэньні, у сувязі з тым, што яно прынятае закрытым галасаваньнем, паловай зарэгістраваных сяброў сойму, што есьць парушэньнем Статута, які прадугледжвае, што «Рашэньні сойму прымаюцца адкрытым галасаваньнем большасьцю галасоў». Мы зьвяртаемся да партыйнага кіраўніцтва з патрабаваньнем пра абмеркаваньне у рэгіянальных партыйных суполках кадравай і палітычнай сытуацыі, якая склалася ў партыі. Таксама лічым мэтазгодным скліканьне пазачарговага зьезду з мэтаю нармалізацыі ўнутрыпартыйнай дзейнасьці».

Нагадаем, што раней за Міхалевіча заступіліся Берасьцейская абласная арганізацыя БНФ, а таксама Гарадзенская гарадзкая суполка партыі. Чакаецца, што з падобнымі заявамі могуць выступіць рэгіянальныя структуры БНФ. Нават на гэтым тыдні. Такім чынам, выглядае на тое, што шанцы Міхалевіча быць узноўленым у партыі пачынаюць ўзрастаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула