З 1 снежня пенсіі павышаюцца ў сярэднім на 5%
Працоўныя пенсіі з 1 снежня 2016 года павышаюцца ў сярэднім на 5%. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Фінансаванне расходаў па рэалізацыі дакумента ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.