БЕЛ Ł РУС

Выйшаў фінальны ТРЭЙЛЕР фільма «Ізгой-адзін: Зорныя Войны. Гісторыі»

13.10.2016 / 18:08

Nashaniva.com

Першы спін-оф ў гісторыі «Зорных войнаў» займеў фінальны трэйлер і новы постар.

У новым роліку перад гледачамі паўстаюць некаторыя героі, якія не былі прадстаўленыя ў папярэдніх трэйлерах. Напрыклад, у свежым трэйлеры можна ўбачыць бацьку галоўнай гераіні, якога грае Мадс Мікельсан.

Нагадаем, дзеянне спін-офу будзе адбывацца паміж трэцім і чацвёртым эпізодамі арыгінальнай сагі. Сюжэт карціны будзе засяроджаны вакол паўстанцаў, якія хочуць выкрасці чарцяжы «Зоркі смерці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула