БЕЛ Ł РУС

Расія павялічыць пастаўкі нафты ў Беларусь у IV квартале да 5 млн тон

14.10.2016 / 13:34

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале будуць павялічаны да 5 млн тон, паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік «Транснефці» Ігар Дзёмін.

«Па пастаўках на НПЗ «Мазыр» і «Нафтан» у адпаведнасці з расійска-беларускім пратаколам у чацвёртым квартале плануецца прапампаваць па нафтаправодзе «Дружба» 5 млн тон (2,6 млн тон і 2,4 млн тон адпаведна)», — сказаў ён.

***

10 кастрычніка ў Мінску пасля даклада ў Аляксандра Лукашэнкі віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка зрабіў шэраг заяў аб вырашэнні газавай і нафтавай спрэчкі паміж Расіяй і Беларуссю. Сярод іншага было заяўлена пра тое, што Расіяй у поўным аб`ёме будуць адноўлены пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, у той час як Беларусь адменіць раней прынятае рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транспарціроўку нафты па сваёй тэрыторыі.

«Мы адрэгулявалі ўсе бягучыя моманты. У трэцім квартале заблакаваная палова пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы павінны былі атрымаць 6 млн тон, а цяпер рэальна атрымліваем толькі 3 млн тон. Цяпер усё гэта аднаўляецца. Да 20 кастрычніка павінна аднавіцца пастаўка нафты ў поўным аб`ёме пад поўную загрузку нашых НПЗ», — сказаў віцэ-прэм`ер.

«Мы таксама зрабілі кампрамісныя захады. Нядаўна былі крыху павышаны тарыфы на транзіт нафты. Мы гэта вяртаем назад. Гэта значыць застануцца тыя тарыфы, якія дзейнічалі па стане на 1 кастрычніка», — адзначыў Сямашка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула