БЕЛ Ł РУС

За незаконную высечку брэсцкае прадпрыемства заплаціць амаль сем тысяч рублёў

16.10.2016 / 10:12

Nashaniva.com

Прыватнае прадпрыемства з Брэста незаконна спілавала 374 дрэвы ў Целяханскім лясгасе. Па словах вальшчыкаў лесу, яны захапіліся і не заўважылі, як апынуліся на тэрыторыі суседняга лясгаса, піша «СБ».

Намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Штык распавёў, што ў лесе прыватнікі працавалі на законных падставах:

— Прадпрыемства мела дазвол на нарыхтоўку драўніны ўздоўж лініі электраперадач у Ганцавіцкім лясгасе. Аднак вальшчыкі так захапіліся, кажуць, што не заўважылі, як прайшлі лішніх 200 метраў тэрыторыі Целяханскага лясгаса.

Незаконную рубку выявілі інспектары Бярозаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага i раслiннага свету. Шкода, якую давядзецца кампенсаваць прадпрыемству за 374 спілаваных дрэваў аб'ёмам 128 кубаметраў — 5,7 тысячы рублёў. Плюс тысячу рублёў штрафу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула