Захарчанка пра забойства Матаролы: Парашэнка абвясціў нам вайну
Замахам на Арсенія Паўлава (баевіка Матаролу) Кіеў абвясціў вайну «Данецкай Народнай Рэспубліцы», заявіў у нядзелю «кіраўнік» ДНР Аляксандр Захарчанка.
«Сёння вечарам загінуў мой блізкі сябар Арсен Паўлаў з пазыўным Матарола. Забіты, калі ехаў у ліфце да сваёй сям'і., Подла, ад выбуху. У дадзены момант праводзяцца следчыя мерапрыемствы, якія дазволяць нам высветліць не толькі заказчыка, але і выканаўцаў. Ніякай літасці ім не будзе. Дзяцей загінулага мы выгадуем», — адзначыў ён.
«Я так разумею, Парашэнка парушыў перамір'е і абвясціў нам вайну? Цяпер чакайце. Хопіць, нацярпеліся, наабяцалі», — цытуюць словы Захарчанкі dnr-news.com.