БЕЛ Ł РУС

Мужчына з нажом захапіў закладнікаў у супермаркеце Бруселя, але неўзабаве здаўся паліцыі

18.10.2016 / 22:8

Невядомы мужчына з нажом, які захапіў у закладнікі 15 чалавек у супермаркеце Carrefour на поўдні Бруселя, здаўся паліцыі.

Тэлеканал VRT звязвае інцыдэнт з няўдалай спробай рабавання, аднак сапраўдныя матывы нападніка невядомыя.

Паводле папярэдніх дадзеных, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

На месцы працуюць спецпадраздзяленні паліцыі, а над супермаркетам лётае верталёт. Паліцыя ачапіла раён вакол супермаркета.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула