БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска сутыкнуліся маршруткі. Пацярпелі 11 чалавек ФОТА

19.10.2016 / 10:19

АЯ

На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Чырвоназорнай ля плошчы Якуба Коласа пасля 9:00 сутыкнуліся дзве маршруткі з пасажырамі — адна машына на хуткасці ўрэзалася ў іншую. 

Як сказаў кіроўца, у якога «ўехалі», ён рухаўся па правай крайняй паласе на невялікай хуткасці, бо рыхтаваўся спыніцца на чырвоны.

У гэты момант адбылося сутыкненне, ад удару машыну адкінула метраў на 25. 

Як перадае БелТА, у аварыі пацярпелі 11 чалавек. Сярод іх — двухмесячнае дзіця і 16-гадовая дзяўчына. На месцы працавалі чатыры брыгады «хуткіх».

Некаторым спатрэбілася шпіталізацыя. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула