БЕЛ Ł РУС

Кабякоў сёння наведае Гродзенскую вобласць

21.10.2016 / 08:37

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў зробіць сёння рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць.

Прэм'ер-міністр азнаёміцца з ходам работ па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М6 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы (Брузгі) з прыцягненнем пазыкі Сусветнага банка.

Кіраўнік урада наведае ААТ «Кашалёва-Агра», дзе будуць разгледжаны вынікі работы сельскагаспадарчых арганізацый Гродзенскай вобласці і Навагрудчыны ў прыватнасці, а таксама меры па іх фінансавым аздараўленні.

У праграме рабочай паездкі таксама наведванне Навагрудскага завода газавай апаратуры, дзе прэм'ер-міністру паведамяць аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і правядзенні працы па аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў. Акрамя таго, Андрэй Кабякоў наведае СП ТАА «Леор Пластык» і азнаёміцца з перспектывамі яго развіцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула