БЕЛ Ł РУС

Давыдзька стаў на абарону рыэлтара Гарашчэні

24.10.2016 / 23:47

БЮ

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька абурыўся цкаваннем рыэлтара Аляксандра Гарашчэні, які абразіў памяць Рыгора Барадуліна.

Генадзь Давыдзька.

«На тыдні нашыя свабодныя ад здаровага сэнсу СМІ знайшлі яшчэ адну нагоду сеяць нянавісць і злобу. Адкапалі ў фэйсбуку запіс гадавой даўніны нікому не вядомага рыэлтара, дзе той непрыемна выказаўся пра Беларускі Народны Фронт. І пра Барадуліна — назваў нацысцкай сволаччу. Непрыемна, спрэчкі няма, хоць аўтар і прабачыўся перад сваякамі», — растлумачыў тэлегледачам Давыдзька ў эфіры свайго «Клуба рэдактараў».

Ён назваў Гарашчэню «шкілетам у шафе». 

«І вось цяпер СМІ — і вось «Народная воля» — проста нянавісцю гэтага… Нават у чорнай рамцы апублікавалі партрэт гэтага чалавека, — працягнуў старшыня БТ. — Ён ужо выбачыўся, яго звольнілі з працы! Не, па ім топчуцца. Няўжо няма іншых інфармацыйных нагодаў?»

«Я згодны, ён не мае рацыі, ён згодны, што не мае рацыі. Давайце яго растопчам, каб іншым непанадна было?» — падсумаваў Давыдзька.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула