БЕЛ Ł РУС

Ад 1 лістапада вырасце памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў

25.10.2016 / 09:54

Ад 1 лістапада ў Беларусі вырасце памер дапамогі, якую выплачваюць бацькам, што знаходзяцца ў адпачынку па даглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Сумы выплат павялічацца ад 7,87 да 10,12 рубля ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і.

Дапамогу бацькам, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку, пераглядаюць раз у квартал. Яе памер залежыць ад сярэднямесячнай зарплаты за папярэднія тры месяцы. Калі «палучкі» за справаздачны перыяд зменшыліся, дапамогу на дзіця да трох гадоў не павышаюць, а пакідаюць на ранейшым узроўні.

У ліпені-верасні сярэдні заробак у Беларусі павялічыўся да 743,6 рубля. Гэты паказчык на 22,5 рубля больш, чым у другім квартале.

Памеры дапамог па даглядзе за дзіцем да трох гадоў, у рублях

від дапамогі памер ад заробку за квартал стане з 1 лістапада які памер дапамогі цяпер
на першае дзіця 35% 260,26 252,39
на другое і наступных дзяцей 40% 297,44 288,44
на дзіця-інваліда 45% 334,62 324,50

На першае дзіця дапамога вырасце на 7,87 рубля, на другога і наступных - на 9 рублёў, а на дзіця-інваліда - на 10,12 рубля.

Новы памер дапамог будзе дзейнічаць да 1 лютага наступнага года.

Нагадаем, у апошні раз дапамогу для бацькоў, якія знаходзяцца ў адпачынку па даглядзе дзіцяці да трох гадоў, узнімалі з 1 жніўня.

З 1 лістапада таксама зменіцца і бюджэт пражытачнага мінімуму, да якога прывязаны ў тым ліку аднаразовыя выплаты ў сувязі з нараджэннем дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула