БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч прывітаў прыхільнікаў ля Акрэсьціна

12.05.2006 / 15:28

Nashaniva.com

Аляксандар Мілінкевіч, адпушчаны з Акрэсьціна ўранку, а 12-й прыехаў да спэцпрыёмніка, каб падзякаваць тым, хто прыйшоў яго сустракаць. Каля сотні чалавек віталі яго воплескамі. Мілінкевічу падаравалі кветкі і сьвежую «Нашу Ніву».

Аляксандар Мілінкевіч, адпушчаны з Акрэсьціна ўранку, а 12-й прыехаў да спэцпрыёмніка, каб падзякаваць тым, хто прыйшоў яго сустракаць. Каля сотні чалавек віталі яго воплескамі. Мілінкевічу падаравалі кветкі і сьвежую «Нашу Ніву». Міліцыя ўвесь час папярэджвала людзей аб тым, што «сход несанкцыянаваны». У натоўпе было шмат спэцслужбістаў у аднолькавых чорных строях. Непадалёк былі заўважаныя пустыя аўтобусы. Міліцыянты схапілі пяць чалавек проста на тралейбусным прыпынку па прасп.Дзяржынскага.

Таму сустрэча з лідэрам апазыцыі доўжылася ўсяго дзесяць хвілінаў. Аляксандар Мілінкевіч папярэдзіў сваіх прыхільнікаў пра магчымасьць масавага «хапуна» і запрасіў усіх ахвотных на прэс-канфэрэнцыю, якая адбудзецца ў 13.00 на Ўправе БНФ (вул.Варвашэні, 8).

Тым часам з Акрэсьціна выпусьцілі лідэра незарэгістраванага «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча, таксама адседжваў суткі за ўдзел у «Чарнобыльскім шляху».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула