БЕЛ Ł РУС

Натальля Пяткевіч: У ЗША мяне разам зь нелегаламі саджаюць у «абізьяньнік»

24.06.2008 / 09:48

Намесьнік кіраўніцы адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч заявіла: што тыя, хто складае сьпісы невыязных, дэманструюць сваё бясьсільле.


Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч у праграме «Сямнаццаць імгненьняў», якая выйшла ў эфір вечарам 23 чэрвеня на тэлеканале «Россия — Беларусь», заявіла: тыя, хто складае сьпісы невыязных, дэманструюць сваё бясьсільле.

«Насамрэч гэта несур’ёзна, гэта сьмешна, і мне падаецца, што гэта прыніжальна для такой краіны, якая да гэтага апускаецца», ‑‑ заявіла Натальля Пяткевіч, якой поруч зь іншымі беларускімі чыноўнікамі забаронены ўезд у ЗША і Эўрасаюз.

У пачатку чэрвеня Натальля Пяткевіч наведала штаб‑кватэру ААН у Нью‑Ёрку, дзе выступіла з дакладам на тэматычных дэбатах у справе гандлю людзьмі.

«Гэта быў першы прыезд, калі мяне ўпусьцілі вельмі хутка. Калі я прыяжджаю ў ЗША, мяне разам зь нелегаламі ў нейкі там «малпоўню» («обезьянник») вядуць, і я, скажам, у дзелавым гарнітуры сяджу там, покуль ідуць нейкія пакутлівыя тэлефанаваньні. Самі супрацоўнікі адпаведных памежных службаў ЗША не разумеюць: ну маладая, быццам бы нармальная жанчына, што яна там робіць, не зразумела, чаму ён нельга прыехаць? Але гэты [прыезд] быў самы хуткі: літаральна цягам некалькіх хвілін усё вырашылася. Тым ня менш наведваньне Нью‑Ёрку усё роўна абмежавана. Мы абмежаваны 25‑кілямэтровай зонай, таму не паўсюль у Нью‑Ёрку можна знаходзіцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула