За ноч у Мінску выпала 5 см снегу
У Мінску за ноч выпала 5 см снегу, паведаміла БелТА галоўны сноптык Гідрамета Святлана Рыбакова.
«Цыклон Gisi прынёс на большую частку тэрыторыі Беларусі ападкі. І калі па захадзе Брэсцкай і па Гродзенскай вобласці яны прайшлі ў асноўным у выглядзе дажджу, і снежнага кіліма там няма, то на большай частцы Мінскай, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях сфармавалася снежнае покрыва. Самая вялікая вышыня снегу на 9.00 назіралася ў Нарачы —9 см. у Мінску вышыня снегу складае 5 см «, - сказала Святлана Рыбакова.
Гэты снежны кілім надоўга не застанецца. «Снег будзе пераходзіць у дождж, і снег покрыва асядзе, пачне падтаваць», - адзначыла яна.