БЕЛ Ł РУС

Пуцін даў абаронцам Алепа час да 4 лістапада для здачы

2.11.2016 / 11:55

Nashaniva.com

У сірыйскім горадзе Алепа 4 лістапада аб'яўляецца 10-гадзінная гуманітарная паўза, паведаміў начальнік генштаба ўзброеных сіл Расеі Валеры Герасімаў, піша Бі-бі-сі.

Reuters

Па словах Герасімава, паўза аб'яўлена па даручэнні Уладзіміра Пуціна і працягнецца з 9:00 да 19:00. Рашэнне ўзгоднена з сірыйскім кіраўніцтвам.

Падчас спынення баявых дзеянняў расійскія вайскоўцы прапануюць баевікам пакінуць Алепа.

«Для гэтага адкрыты два калідоры, ад якіх будуць адведзены ўсе ўрадавыя войскі і тэхніка», — сказаў Герасімаў.

Яшчэ шэсць калідораў дзейнічаюць для выхаду з горада мірных жыхароў і для эвакуацыі параненых, сказаў ён

Герасімаў таксама адзначыў, што ўсе спробы баевікоў вырвацца з Алепа не ўвянчаліся поспехам, і яны панеслі вялікія страты.

Расея прыпыніла сваю паветраную кампанію ў Алепа 18 кастрычніка каб забяспечыць эвакуацыю параненых і хворых людзей, але толькі нешматлікія з іх адгукнуліся на заклік сысці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула