У Ашмянскім раёне загінуў дальнабойнік
У Ашмянскім раёне ўвечары 2 лістапада ў ДТЗ загінуў кіроўца вялікагруза, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
gaigrodno.by
«Кіроўца пры выбары хуткасці не ўлічыў асаблівасці свайго аўтапоезда «ДАФ» і транспартаванага грузу, у выніку чаго перакуліўся. Ад атрыманых траўмаў дальнабойнік памёр на месцы здарэння да прыезду брыгады хуткай медыцынскай дапамогі», — распавялі ў ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя высвятляе абставіны здарэння.