БЕЛ Ł РУС

Імперцам далі дазвол на правядзенне «Рускага маршу» ў Маскве

3.11.2016 / 13:12

nn.by

Маскоўскія ўлады афіцыйна дазволілі правесці «Рускі марш» у Дзень народнага адзінства 4 лістапада ў раёне Любліно. Шэсце пачнецца ў 13:00 па Маскве, паведамляе ВВС.

ria.ru

Як паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Іван Бялецкі, дэпартамент рэгіянальнай бяспекі ўрада Масквы накіраваў ім афіцыйную паперу. Раней акцыя была ўзгодненая толькі на словах.

Каб узгадніць «Рускі марш» з уладамі, арганізатарам прыйшлося адмовіцца ад канцэрту і скараціць яго па часе. Акрамя таго, па словах аднаго з арганізатараў Юрыя Горскага, у ходзе перамоваў чыноўнікі дэпартамента настаялі на змене афіцыйнай назвы мерапрыемства.

«Сказалі, што ўзгоднім, але пры ўмове, калі будзем называць «Рускі марш» «Шэсцем нацыяналістаў у дзень народнага адзінства» і прасілі інтэрв'ю ў прэсе не даваць, але гэта, я лічу, ужо занадта», — сказаў ён.

«Рускі марш» праходзіць штогод з 2005 года ў Дзень народнага адзінства 4 лістапада. У 2015 годзе на акцыю прыйшло значна менш людзей, чым у папярэднія гады — паводле даных паліцыі, усяго 500 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула