БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў у выпадку абрання прэзідэнтам не зрынаць рэжымы

4.11.2016 / 08:14

nn.by

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп паабяцаў, што ў выпадку яго абрання Злучаныя Штаты перастануць умешвацца ў справы іншых краін і зрынаць рэжымы.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў горадзе Сельма, штат Паўночная Караліна. Відэазапіс яго выступу апублікаваны на YouTube.

Трамп адзначыў, што ЗША будуць ужываць вайсковую сілу толькі ў тых выпадках, калі гэта жыццёва неабходна для нацыянальнай бяспекі ЗША.

«Мы спынім спрабаваць будаваць заходнія дэмакратыі, зрынаць рэжымы і безадказна ўключацца ў сітуацыі, у якія мы не маем ніякага права ўмешвацца», — цытуюць яго амерыканскія СМІ.

Трамп падкрэсліў, што «мы хочам моцы для нашай краіны, мы хочам абараніць нашу краіну». Галоўным павінна быць захаванне бяспекі ЗША і барацьба з ІД, дадаў мільярдэр. Паводле яго слоў, у Злучаных Штатаў «няма іншага выбару».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула