БЕЛ Ł РУС

5—7 лістапада дзеці могуць наведаць мінскі заапарк бясплатна

4.11.2016 / 16:20

nn.by

Мінскі заапарк 5—7 лістапада запрашае ўзяць удзел у акцыі «Правядзем канікулы разам!».

У бліжэйшыя тры дні дзеці да 14 гадоў могуць наведаць адкрытыя вальеры, а таксама выставы «Акварыум», «Тэрарыум» і «Экзатарыум» бясплатна. Для гэтага неабходна паказаць дакумент, які пацвярджае ўзрост дзіцяці, — пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт. Акцыя не распаўсюджваецца на наведванне «Дынапарка» і дэльфінарыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула