БЕЛ Ł РУС

У нядзелю у вялікай частцы краіны працяглыя ападкі

6.11.2016 / 08:45

На большай частцы тэрыторыі 6 лістапада працяглыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), па поўначы моцныя ападкі. На асобных участках дарог галалёдзіца.

У асобных раёнах туман, наліпанне мокрага снегу. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Максімальная тэмпература паветра 0.. + 6°С, па паўднёвым захадзе +7.. + 10°С.

У Мінску: працяглыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Максімальная тэмпература паветра +2.. + 4°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула