БЕЛ Ł РУС

Мікалай Лукашэнка правёў канікулы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах ФОТАФАКТ

6.11.2016 / 22:20

БЮ

Беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам завяршыла візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Катар.

Як выявілася, на Блізкі Усход лятаў і Мікалай Лукашэнка. Ягоны ўдзел у мерапрыемствах не афішаваўся, аднак малодшы сын кіраўніка краіны трапіў на адзін з кадраў тэлеканала АНТ.

«Ён 172 сантыметры ўжо, і я яго за руку ўжо вадзіць не магу, гэта ўжо іншы чалавек. [Кажуць]: вось яго няма побач, там нешта з ім здарылася… Ды нічога не здарылася, ён у школе», — тлумачыў Аляксандр Лукашэнка прычыны таго, што Мікалай перастаў з'яўляцца з ім на людзях.

Гэты тыдзень у беларускіх школьнікаў канікулы, і сын кіраўніка краіны суправаджаў бацьку ў паездцы.

Адметна, што два гады таму Мікалай таксама праводзіў восеньскія канікулы ў Эміратах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула