БЕЛ Ł РУС

У Японіі частка пяціпалоснай шашы правалілася пад зямлю ВІДЭА

8.11.2016 / 19:19

nn.by

На японскай дарозе ўтварыўся правал з глыбінёй 15 метраў і даўжынёй і шырынёй амаль 30.

Reuters

Мясцовыя ўлады эвакуявалі людзей з суседніх будынкаў. Чыноўнікі таксама папярэдзілі насельніцтва аб магчымай уцечцы газу і папрасілі не курыць паблізу прорвы.

Відэа ў інтэрнэце апублікавалі відавочцы. На роліку відаць, як у дзірку падае дарожнае пакрыццё, знакі і святлафор. Прычыны інцыдэнту высвятляюцца. Паводле адной з версій, грунт не вытрымаў падземных работ па пашырэнні метро.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула