БЕЛ Ł РУС

Сёлета ў Беларусі закрылася на 4,5 тысячы ІП больш, чым з'явілася новых

9.11.2016 / 08:35

Nashaniva.com

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі працягвае скарачацца. На пачатак кастрычніка ў краіне было зарэгістравана каля 250 тысяч ІП, прыводзіць tut.by статыстыку Белстата. Гэта на 1,9% менш, чым было на пачатку года.

Найбольшая колькасць прадпрымальнікаў зарэгістраваная ў Мінску: іх у сталіцы 80 467 чалавек, амаль траціна ад агульнай колькасці. Найменшай колькасцю іпэшнікаў могуць пахваліцца Віцебшчына і Магілёўшчына — 22,8 і 23,4 тысячы чалавек адпаведна.

Паведамляецца, што ў студзені-верасні па ўсёй краіне спынілі сваю дзейнасць 31 249 індывідуальных прадпрымальнікаў. За гэтыя ж дзевяць месяцаў новых ІП было зарэгістравана амаль на 4,5 тысячы менш.

Дарэчы, за ўвесь 2015 год у Беларусі было зарэгістравана 41 772 новых ІП, а тых, хто спыніў сваю дзейнасць, было на 73 чалавекі больш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула