БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўцу аўтобуса стала дрэнна за рулём: ён пратараніў 7 аўтамабіляў

10.11.2016 / 11:03

Nashaniva.com

У Мінску маршрутны аўтобус пратараніў сем аўтамабіляў. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу стала дрэнна за рулём.

Пра гэта AUTO.TUT.BY распавяла прадстаўнік ДАІ Фрунзенскага раёна Алена Волчак.

Аварыя адбылася раніцай 10 лістапада на скрыжаванні вуліц Гарэцкага і Чайлыткі.

Папярэдне, кіроўцу аўтобуса стала дрэнна за рулём, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з легкавіком. Пасля гэтага некіравальны аўтобус пашкодзіў яшчэ шэсць прыпаркаваных аўтамабіляў.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Кіроўца аўтобуса шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула