БЕЛ Ł РУС

Ранішнія рэйсы з Масквы ў Мінск затрыманыя

10.11.2016 / 11:39

Nashaniva.com

Рэйс B2-984 / S7-4433 Мінск — Масква (Дамадзедава) затрыманы.

Пра гэта сведчаць дадзеныя электроннага табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае БЕЛТА.

Самалёт павінен быў вылецець з Масквы ў 09.00 і прызямліцца ў Мінску ў 10.20.

Як распавялі ў даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск, рэйс SU-1830 з Шарамеццева вылецеў на 44 хвіліны пазней.

Акрамя таго, на электронным табло з'явілася інфармацыя пра затрымку рэйса UT-835 Масква (Унукава) — Мінск, які павінен быў прыбыць у 11.20.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск падкрэслілі, што аэрахаб працуе ў штатным рэжыме, вылеты ажыццяўляюцца згодна з раскладам.

Сёння ў аэрапортах Масквы адмененыя каля 100 авіярэйсаў, яшчэ больш за 20 затрыманыя. У маскоўскім рэгіёне з ночы 10 лістапада ідзе снег, на працягу дня ападкі працягнуцца. На дарогах моцная галалёдзіца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула