БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак прыняў 4 тысячы бяздомных і папрасіў у іх прабачэння ад імя ўсіх хрысціян

11.11.2016 / 18:42

nn.by

Сёння ў Ватыкане прайшла сустрэча папы Францішка з бяздомнымі з 22 краін свету, паведамляюць інфармагенцтвы.

На мерапрыемства былі запрошаныя каля 4 тысяч чалавек. Пантыфік ад імя хрысціян усяго свету папрасіў прабачэння ў людзей без прытулку за няўвагу да праблем беднасці.

Пры гэтым папа адзначыў: людзі павінны захоўваць годнасць, нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны.

Сустрэча адбылася напярэдадні завяршэння Святога года Міласэрнасці, абвешчанага пантыфікам 8 снежня 2015 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула