БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі Соснаўскай участковай бальніцы разарваўся ацяпляльны кацёл

13.11.2016 / 14:48

Nashaniva.com

12 лістапада ў 21.40 паступіла паведамленне аб разрыве цеплаабменніка ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве 2005 года выпуску ў будынку кацельні на тэрыторыі ўчастковай бальніцы ў вёсцы Сосны Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, пацярпелых няма, будынак кацельні не пашкоджаны, піша БелаПАН.

У 23.30 быў падключаны рэзервовы кацёл, а ў 23.47 цеплазабеспячэнне бальніцы адноўлена ў поўным аб'ёме.

Як мяркуецца, прычына разрыву — механічны знос вентыльнай засаўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула