БЕЛ Ł РУС

Пад Светлагорскам сутыкнуліся «Аўдзі» і фура з турэцкімі нумарамі ФОТЫ

13.11.2016 / 16:44

Nashaniva.com

Жудасная аварыя адбылася пад Светлагорскам у суботу ў другой палове дня.

Як паведамляе ranak.by, на скрыжаванні трасы Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны і аўтадарогі Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе сутыкнуліся фура «Мерседэс» з турэцкімі нумарамі і легкавік «Аўдзі».

Паводле інспектараў Светлагорскай ДАІ, фура ішла да ўкраінскай мяжы з боку Бабруйска, а легкавік ішоў з боку пасёлка Кастрычніцкі ў кірунку Светлагорска.

56-гадовы кіроўца не саступіў дарогу фуры, якая рухалася па галоўнай, у выніку чаго і адбылося сутыкненне: грузавік з’ехаў у левы кювет, а легкавік перакуліла і адкінула ў супрацьлеглы бок.

Кіроўца «Аўдзі» і жанчына-пасажырка загінулі на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула