БЕЛ Ł РУС

На выбарах у Малдове з 52% галасоў перамог прарасійскі кандыдат

14.11.2016 / 8:37

МБ

Ігар Дадон, лідар Партыі сацыялістаў, што выступае за збліжэнне з Расіяй, перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Малдове. 

Пасля падліку 99,8% бюлетэняў Дадон набірае 52,4% галасоў.

Ягоная суперніца — адзіны кандыдат ад праеўрапейскай апазіцыі, кіраўніца Партыі дзеяння і салідарнасці (ПДС) Мая Санду дасягнула падтрымкі 47,6% выбарцаў.

Перамогі Дадон дасягнуў у тым ліку за кошт галасоў прарасійскай аўтаноміі Гагаузія, дзе яму налічылі 99,1% галасоў, і ўчасткаў у Прыднястроўі, дзе ў другім туры ўзялі ўдзел больш выбарцаў, чым у першым.

41-гадовага Дадона падтрымлівала Масква. Ён прапануе разарваць дамовы аб свабодным гандлі з Еўрасаюзам і ўвайсці ў Еўразійскі эканамічны саюз.

Малдова — парламенцкая рэспубліка, прэзідэнт у ёй мае больш цырыманіяльныя функцыі. Аднак Дадон можа выкарыстаць мандат для змены балансу сіл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула