БЕЛ Ł РУС

Дакумент: Па маляванні Марк Шагал меў у вучэльні «чатыры з мінусам»

14.11.2016 / 08:40

Nashaniva.com

Сусветна вядомы мастак Марк Шагал (1887—1985) падчас навучання ў Віцебскай гарадской вучэльні меў гадавую адзнаку за 1903/1904 год толькі… «чатыры з мінусам» (па пяцібальнай сістэме), піша Еўрарадыё.

Гэта вынікае з «Балавага журнала» Віцебскай гарадской вучэльні.

Фотаздымак рэдкага дакумента абнародаваў у сацсетках Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

Дарэчы, з дакумента відаць, што ў вучэльні Шагалу асабліва не даваліся ні геаметрыя, ні геаграфія, ні гісторыя. Пяцёрку будучы геній меў толькі за паводзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула