БЕЛ Ł РУС

16 лістапада ў «Галіяфах» — прэзентацыя «Заходнебеларускай Атлантыды»

14.11.2016 / 15:21

З нагоды выхаду новай кнігі гісторыка Ігара Мельнікава «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой» адбудзецца аўтограф-сесія аўтара.

Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, павільён 66). Пачатак а 18:00.

Гэта працяг бестсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі.

Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца ў выданні займае асвятленне некаторых белых плямаў у гісторыі Другой сусветнай вайны.

Кніга праілюстравана ўнікальнымі архіўнымі здымкамі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула