БЕЛ Ł РУС

У Мінэсоце памёр доктар мэдыцыны Мітрафан Рэпкаў‑Смаршчок

27.06.2008 / 14:44

Nashaniva.com

Адзін з апошніх паэтаў віленскай перадваеннай пары М. Рэпкаў‑Смаршчок пражыў 93 гады. Яго імем яшчэ пры жыцьці быў названы адзін з карпусоў мэдыцынскага комплексу ў Мантысэла.


20 чэрвеня ў Мантысэла (Мінэсота), памёр адзін з апошніх віленскіх беларускіх паэтаў перадваеннай пары Анатоль Бярозка (сапр. імя Мацей (Мітрафан) Рэпкаў—Смаршчок).

Пра гэта паведаміў у сваім ЖЖ тыдзень таму palaszuk, які праводзіў абрад пахаваньня. Palaszuk дадае, «прашу малітваў за душу памёрлага слугі Божага Мацея Мітрафана, аднога з апошніх вуніятаў на эміграцыі.

***

Мітрафан Рэпкаў‑Смаршчок 19 лютага 1915 года ў Падлесьсі (сёньня Ляхавіцкі р‑н). Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту, браў удзел у заходнебеларускім студэнцкім і грамадзкім руху.

Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, быў дырэктарам мэдыцынскай школы. У 1944 г. зьняволены немцамі і кінуты ў канцлягер.

Ад 1944 г. на чужыне. З 1948 г. у ЗША, пасяліўся ў Мінэсоце, працаваў лекарам, стаў доктарам мэдыцыны.

Яго імем названы (яшчэ пры жыцьці) адзін з карпусоў мэдыцынскага комплексу ў Мантысэла.

Апошнія ўспаміны Мітрафана Рэпкава-Смаршчка друкаваліся ў кнізе А. Адзінца Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў".

Ул. інф.

Глядзі яшчэ:
Ірына Багдановіч: «Канваліі радзімы: Беларуская ліра Анатоля Бярозкі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула