БЕЛ Ł РУС

Выхад з метро да ГЦ «Сталіца» будзе закрыты па вечарах з 14 па 30 лістапада

14.11.2016 / 20:39

nn.by

Выхад з метро да ГЦ «Сталіца» позна ўвечары з 14 па 30 лістапада будзе закрыты. Такая інфармацыя размешчаная ў твітары Мінскага метрапалітэна.

«У сувязі з рамонтнымі работамі вестыбюль 2 (да ГЦ «Сталіца») станцыі «Плошча Леніна» будзе закрыты на ўваход/выхад для пасажыраў з 23.00 да 5.30», — сказана ў паведамленні.

Пры гэтым удакладняецца, што будзе арганізаванае агараджэнне лесвічных маршаў, а таксама дадатковае апавяшчэнне пасажыраў, якія знаходзяцца на станцыі «Плошча Леніна» з дапамогай аб'яў па гучнай сувязі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула