БЕЛ Ł РУС

У Германіі ідзе маштабная спецаперацыя супраць ісламістаў

15.11.2016 / 10:48

Nashaniva.com

У дзесяці федэральных землях ідзе спецаперацыя супраць меркаваных прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы». Ператрусы праводзяцца ў памяшканнях салафіцкай групоўкі «Сапраўдная рэлігія», паведамляе DW.

У Германіі праходзіць маштабная спецаперацыя супраць меркаваных прыхільнікаў джыхадзісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД).

Мерапрыемствы сілавікоў пачаліся ў 6.30 раніцы ў аўторак, 15 лістапада, у дзесяці федэральных землях. Ужо праведзены ператрусы больш чым у 200 кватэрах і офісах, якія належаць радыкальнай салафіцкай групоўцы «Сапраўдная рэлігія» («Die wahre Religion»), якая масава раздае Каран у нямецкіх гарадах, паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах.

Асноўная частка аперацыі праводзіцца на захадзе краіны і ў Берліне. У Гесэне ператрусам падвергнутыя 65 аб'ектаў, у тым ліку 15 у Франкфурце-на-Майне, у Паўночным Рэйне — Вестфаліі і ў Баварыі — прыкладна па 35 аб'ектаў, у Ніжняй Саксоніі — 20, а ў Бадэн-Вюртэмбергу — амаль 15, у Шлезвіг-Гальштэйне, Рэйнланд-Пфальце і Гамбургу — прыкладна па пяць і ў Брэмене — адзін аб'ект.

Паводле інфармацыі агенцтва dpa, міністр унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мезьер (Thomas de Maiziere) мае намер забараніць аб'яднанне «Сапраўдная рэлігія» і яго мерапрыемствы «Чытай!», якія праводзяцца ў гарадах ФРГ у пешаходных зонах. Улады ФРГ лічаць, што гэтыя мерапрыемствы супярэчаць канстытуцыі ФРГ і накіраваны на падрыў ўзаемаразумення паміж народамі.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула