БЕЛ Ł РУС

Хілары Клінтан упершыню выйшла на публіку пасля паразы ВІДЭА

17.11.2016 / 09:10

Nashaniva.com

Хілары Клінтан набрала на мільён галасоў больш, чым Трамп, але не стане прэзідэнтам, бо Трамп выйграў больш асобных штатаў. 

16 лістапада Клінтан упершыню выйшла на публіку пасля паразы. Яна выступіла з прамовай у Фондзе абароны дзяцей.

«На мінулым тыдні ў мяне былі моманты, калі мне хацелася ўзяць добрую кнігу, пасадзіць каля сябе сабаку і больш не выходзіць з хаты», — прызналася яна. — Я ведаю, што вынікамі выбараў многія расчараваныя таксама, прычым невымоўна. Наша кампанія была не пра адну асобу і нават не пра адны выбары. Яна была пра краіну, якую мы любім, пра пабудову Амерыкі надзеі, Амерыкі для ўсіх, Амерыкі вялікадушнай», — сказала Клінтан.

Хілары выглядала стомленай, але жартавала. Вось відэа выступу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула