БЕЛ Ł РУС

Удзельнікі акцыі салідарнасці з Пальчысам атрымалі штрафы

17.11.2016 / 17:28

Nashaniva.com

17 лістапада вынеслі прысуд некаторым удзельнікам акцый салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам.

Фота baj.by

14, 17 і 18 кастрычніка апазіцыйныя актывісты прыходзілі да будынка суда з партрэтамі Пальчыса і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку блогеру, судовы працэс па справе якога быў закрытым. На іх склалі пратаколы.

У чацвер, 17 лістапада, вынеслі прысуд Алесю Макаеву і Леанiду Кулакову. Абодва атрымалі штраф у 50 базавых велічыняў (1050 рублёў). А таксама Вiктару Кулаку — 30 базавых (630 рублёў).

Эдуард і Вікторыя Пальчысы прыйшлі ў суд падтрымаць актывістаў.

Чытайце таксама: Эдуард Пальчыс: Я «русафоб» толькі таму, што не згодзен з Пуціным і «Лайфньюсам» 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула