БЕЛ Ł РУС

Пальчыс падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго і каго цяпер за гэта судзяць

17.11.2016 / 18:34

Nashaniva.com

Шчыра ўдзячны ўсім, хто пікетаваў Мінскі Гарадскі Суд, напісаў блогер Эдуард Пальчыс у сваім фэйсбуку пасля суда над удзельнікамі пікетаў у яго падтрымку.

Фота: facebook.com/eduard.palchys.x

«Такім чынам, вынік сённяшніх адміністрацыйных судзілішчаў за пікеты ў маю падтрымку:

Алесь Макаеў — 50 базавых

Леанід Кулакоў — 50 базавых

Віктар Кулак — 30 базавых.

Характэрна, што ва ўсіх выпадках суддзі адмовіліся весьці разбіральніцтва на беларускай мове.

Вельмі ўдзячны ўсім, хто пікетаваў Мінскі Гарадскі Суд. У эпоху сацсетак, кожнае дзеянне ў рэальным свеце становіцца значна больш каштоўным.

Спадзяюся, падаткавікі ўлічаць, колькі грошай у казну прынёс мой працэс, і пазбавяць ад пабораў за дармаедства», — дасціпна іранізуе Пальчыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула