БЕЛ Ł РУС

50-гадовы першы намеснік міністра ўнутраных спраў адпраўлены ў адстаўку праз хваробу

17.11.2016 / 20:37

Nashaniva.com

Вызвалены ад пасады першы намеснік міністра ўнутраных спраў (начальнік крымінальнай міліцыі) Валянцін Міхневіч.

Указ аб ягоным звальненні Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лістапада. Афіцыйная прычына адстаўкі — хвароба.

Цікава, што месяц таму Міхневіч быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Міхневіч нарадзіўся 24 кастрычніка 1966 года ў Мінску. Службу ў міліцыі пачаў у 1987 годзе. Узначальваў Партызанскі і Маскоўскі РУУС сталіцы, быў першым намеснікам начальніка УУС Мінаблвыканкама, узначальваў галоўнае ўпраўленне крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі.

З 2009 да 2012 кіраваў УУС Гродзенскага аблвыканкама, пасля чаго стаў першым намеснікам міністра ўнутраных спраў.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула