БЕЛ Ł РУС

На месцы будаўніцтва трэцяй лініі метро здарыўся пажар ФОТАФАКТ

18.11.2016 / 13:13

Nashaniva.com

Ноччу 18 лістапада, каля 02.26, супрацоўнікам МНС паведамілі пра пажар на будаўнічай пляцоўцы насупраць дома па вуліцы Талстога, 4 у сталіцы.

Там цяпер пракладаюць трэцюю лінію метро. У выніку інцыдэнту згарэла спецабсталяванне, паведамляе прэс-служба Упраўлення МНС па Мінску.

Высветлілася, што гарэў ін'екцыйны комплекс MiniJet Tecniwell TWG 11 (італьянскай вытворчасці 2007 года).

Такая машына выкарыстоўваецца для падачы цэментавага раствора пад ціскам. З дапамогай стварэння грунтацэментных калон умацоўваюцца падмуркі, катлаваны або масівы горных парод.

Праз дзесяць хвілін пасля выкліку пажар быў ліквідаваны. Але машына згарэла цалкам. Меркаваная прычына надзвычайнага здарэння — кароткае замыканне электраправодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула