Інтэрнэт‑рэфэрэндум па некаторых палажэньнях законапраекту «Аб СМІ»
Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе ўсім выказаць сваё стаўленьне да некаторых палажэньняў новага законапраекту шляхам галасаваньня на інтэрнэт‑старонцы арганізацыі.
Нагадаем, што гэты дакумент прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях і ўхвалены Саветам Рэспублікі — нягледзячы на шматлікія заклікі беларускай і міжнароднай грамадскасці не прымаць закону паспешліва, наладзіць яго шырокае грамадскае абмеркаванне і дачакацца міжнароднай экспертызы.
Падчас першага галасавання ў Палаце прадстаўнікоў «супраць» законапраекта выказаўся ўсяго адзін з больш як 90 дэпутатаў, падчас другога — два.
Ці гэтак жа адзінадушна ставіцца да дакумента беларуская інтэрнет‑супольнасць?
Выказвайцеся па гэтай спасылцы!