БЕЛ Ł РУС

Арганізатары «Басовішча» дамовіліся на бясплатныя візы гледачам

1.07.2008 / 11:27

Nashaniva.com

Галоўнае, пасьпець даслаць заяўку да 7 ліпеня.

Арганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпенядаслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу.

Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:

Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
Сэрыя і нумар пашпарта
адрас электроннай пошты
Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)

Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.

Дасылаць заяўку трэба на мэйл basy2008@gmail.com. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз zasvabodu.hrodna@gmail.com .

Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы.

***

Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў «Басовішча‑2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая (Польшча).

Каб патрапіць у аўтобус, дасылайце свае кантакты на мэйл zasvabodu.hrodna@gmail.com

Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні — у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы — каля 5 тысячаў рублёў.

generation.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула