БЕЛ Ł РУС

Сёння — аўтограф-сесія Лявона Вольскага на «Арт-Сядзібе»

24.11.2016 / 10:22

Nashaniva.com

ГЦ «Маскоўска-Венскі» (Мінск, пр. Незалежнасці, 58, 4-ы паверх). Пачатак у 19:30.

«Абсалютна выпадкова буду праходзіць міма са свежымі CD «Psychasamatyka», квіткамі на канцэрт у Вільні і адказамі на пытанні. Культурная пляцоўка «Арт-Сядзіба»: Мінск, пр-т Незалежнасці 58, 4-ты паверх ГЦ «Маскоўска-Венскі», — напісаў музыка ў сваім фэйсбуку.

Падчас сустрэчы Лявон Вольскі будзе раздаваць аўтографы, свежыя CD.

Канцэрт у Вільні з прэзентацыяй альбома «Psychasamatyka», на які намякае Вольскі, адбудзецца 3 снежня.

Падчас сённяшняй аўтограф-сесіі можна будзе набыць квіткі на яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула