БЕЛ Ł РУС

Беларусі няма сярод найлепшых для бізнэсу краінаў па вэрсіі Forbes

1.07.2008 / 16:24

Nashaniva.com

Рэйтынг эканамічнага часопісу ўлічвае рост валавога ўнутранага прадукту, узровень беспрацоўя, інфляцыі, эканамічнай ды асабістай свабоды, сыстэму падаткаабкладаньня.


Рэйтынг эканамічнага часопісу ўлічвае рост валавога ўнутранага прадукту, узровень беспрацоўя, інфляцыі, эканамічнай ды асабістай свабоды, сыстэму падаткаабкладаньня.

Узначальвае рэйтынг, у які патрапіла 121 з 192 краінаў сьвету, Данія.

Гэтую краіну вызначае найвышэйшая абароненасьць прыватнай уласнасьці і асабістых свабодаў, найменшы ўзровень карумпаванасьці.

У дзесятку найбольш спрыяльных для бізнэсу патрапілі Ірляндыя, Фінляндыя, ЗША, Вялікабрытанія, Швэцыя, Канада, Сынгапур, Ганконг ды Эстонія.

Зь іншых постсавецкіх краінаў у сьпіс Forbes патрапілі Літва (30‑е месца), Латвія (32), Армэнія (63), Грузія (68), Казахстан (68), Украіна (75), Азэрбайджан (82), Кыргыстан (84), Расея (86), Малдова (90), Узбэкістан (106), Таджыкістан (118).

Наша заходняя суседка Польшча займае ў рэйтынгу 33‑е месца. Замыкае сьпіс найбольш спрыяльных для бізнэсу краінаў сьвету Чад.

Паводле www.forbes.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула