БЕЛ Ł РУС

СМІ даведаліся пра планы Расіі прымусіць аўтаканцэрны адкрыць сэрвіс-цэнтры ў Крыме

25.11.2016 / 09:56

Nashaniva.com

Мінпрамторг Расіі мае намер абавязаць аўтаканцэрны адкрыць сэрвісныя цэнтры ў кожным рэгіёне краіны, у тым ліку ў Крыме і ў Севастопалі, распавялі газеце «Коммерсантъ« крыніцы на рынку. Пры гэтым у міністэрстве адзначылі, што наяўнасць афіцыйных цэнтраў па абслугоўванню машын будзе адным з крытэраў атрымання дзяржпадтрымкі ў 2017 годзе, піша выданне.

«На жаль, нават сёння ў некаторых рэгіёнах, дзе спажыўцы сотнямі купляюць і рэгіструюць новыя аўтамабілі нейкага брэнда, яны могуць апынуцца з машынай адзін на адзін», — патлумачылі газеце ў міністэрстве. Без афіцыйнага абслугоўвання пакупнікі, заявілі ў ведамстве, вымушаныя пераплачваць ланцужку пасярэднікаў у такіх рэгіёнах, «як новыя суб'екты федэрацыі — Севастопаль, Крым» і, напрыклад, у Калінінградскай вобласці.

Крыніца газеты ўдакладніла, што цяпер ніякіх дакументаў з гэтай нагоды няма, невядомыя таксама і механізмы рэалізацыі гэтай ідэі.

Як удакладняе выданне, цяпер некаторыя замежныя аўтавытворцы атрымліваюць дзяржсубсідыі, аднак не прысутнічаюць афіцыйна ў Крыме. Сярод іх названы Renault, Toyota, Ford. З іншага боку, кітайцы, чые дылерскія цэнтры даўно замацаваліся ў Крыме, усё яшчэ не дапушчаныя ў праграму льготнага аўтакрэдытавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула