БЕЛ Ł РУС

У Іране сутыкнуліся цягнікі: 36 чалавек загінулі, 98 параненыя

25.11.2016 / 19:44

Nashaniva.com

Па меншай меры 36 чалавек загінулі, 98 атрымалі раненні ў выніку сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў у правінцыі Семнан на поўначы Ірана, паведамляюць іранскія СМІ.

ЕРА

Паводле інфармацыі МНС, два вагоны ахапіў пажар, і вялікая частка траўмаў атрыманая з-за агню.

Магчымай прычынай аварыі стаў збой у электроннай сістэме з-за паніжэння тэмпературы паветра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула