ЗША сталі чыстым экспарцёрам прыроднага газу
Да 2020 года ЗША могуць стаць трэцім па велічыні экспарцёрам звадкаванага прыроднага газу ў свеце, піша DW. Ад 2010 года аб'ём экспарту гэтага энерганосьбіта ў краіне вырас удвая.
Аб'ём экспарту прыроднага газу з ЗША ўпершыню амаль за 60 гадоў перавысіў яго імпарт, паведаміла ў нядзелю, 27 лістапада, газета The Wall Street Journal.
Выданне спасылаецца на інфармацыю амерыканскай аналітычнай кампаніі S&P Global Platts, згодна з якой у гэтым месяцы ЗША экспартавалі ў сярэднім 210 млн кубаметраў прыроднага газу ў суткі, а імпартавалі — каля 198 млн кубаметраў.
Ад 2010 года экспарт газу ў ЗША вырас на 50 працэнтаў. Паводле ацэнак Citygroup, да 2020 года экспарт звадкаванага газу складзе пятую частку ад гадавога спажывання гэтага энерганосьбіта ў свеце. У міністэрстве энергетыкі ЗША прагназуюць, што да таго моманту краіна стане трэцім па велічыні экспарцёрам звадкаванага прыроднага газу ў свеце пасля Аўстраліі і Катара.