БЕЛ Ł РУС

У Брэсце гарадскі аўтобус збіў дзвюх жанчын, іх шпіталізавалі

28.11.2016 / 15:32

Nashaniva.com

У Брэсце гарадскі пасажырскі аўтобус збіў дзвюх жанчын, іх шпіталізавалі ў абласную бальніцу.

Фота gaibrest.by

Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13.40 на бульвары Шаўчэнкі.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелыя пераходзілі вуліцу па рэгуляваным пешаходным пераходзе. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці.

Аўтобусам МАЗ кіраваў 47-гадовы мужчына. ДАІ праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула