Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Гейдара Аліева
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева.
Узнагароджанні ордэнам Гейдара Аліева робяцца рэдка.
Замежным грамадзянам гэтая ўзнагарода ўручаецца за выдатныя заслугі перад Азербайджанам, за асаблівыя заслугі ў справе ажыццяўлення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, за асаблівыя заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязей Азербайджана з іншымі краінамі.
Ордэн Гейдара Аліева быў таксама ўручаны былому прэзідэнту Францыі Жаку Шыраку, былым прэзідэнтам Украіны Віктару Юшчанку і Віктару Януковічу, былому прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму, прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, шэрагу іншых кіраўнікоў дзяржаў і грамадскіх дзеячаў.