БЕЛ Ł РУС

Чалавек, што напаў на ўніверсітэт Агаё, быў уцекачом з Самалі

29.11.2016 / 07:21

Nashaniva.com

Чалавек, які напаў на ўніверсітэт, апынуўся 18-гадовым студэнтам Універсітэта Агаё з Самалі. Абдул Разак Алі Артан быў уцекачом з Самалі, які пражываў у ЗША на легальных падставах. Паліцыя не выключае, што напад быў тэрактам.

AP

У панядзелак а 10 раніцы па мясцовым часе Абдул Разак Алі Артан заехаў на сваім аўтамабілі на тратуар каля будынка інжынернага факультэта, збіўшы некалькіх мінакоў. Пасля гэтага ён выйшаў з машыны і накінуўся на людзей з нажом, які сведкі апісваюць як «цясак мясніка».

Менш чым праз хвіліну яго застрэліў паліцэйскі, які знаходзіўся непадалёк на выкліку з нагоды уцечкі газу.

У выніку нападу паранена 11 чалавек, адзін з іх знаходзіцца ў крытычным стане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула